Халіп: Ёсць Лукашэнка са сваімі заявамі, а ёсць камп'ютар з нашымі імёнамі

“Разумееце, ёсць Лукашэнка, са сваімі эмоцыямі, непадкантрольнымі розуму, а ёсць кампутар, у якім усе нашы прозвішчы. Вось і ўсё”, — гаворыць Ірына Халіп.

На прэс-канферэнцыі 15 студзеня адказваючы на адно з пытанняў Лукашэнка паведаміў, што Ірына Халіп можа ў любы момант вольна выехаць з краіны. “Халіп сама адмовілася з'ехаць з краіны. Яна выдатна разумее, што тут, у Беларусі, яна страдаліца, а там, за мяжой яна нікому не патрэбна ", — заявіў ён.

Тым часам журналістка “Новай газеты” па-ранейшаму знаходзіцца пад штодзённым наглядам міліцыі і мае забарону на выезд за межы краіны. Паўторнае судовае паседжанне па яе справе адбудзецца толькі праз сем месяцаў.

Заявы аб тым, што Халіп можа ў любы момант з’ехаць з Беларусі, Лукашэнка робіць не ўпершыню. Журналістка перакананая, што ўжо само яе прозвішча выклікае эмацыйную рэакцыю ў кіраўніка Беларусі. Але ўспрымаць яго словы сур’ёзна няварта. 

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі