Інфляцыя на малако — 4,7% за выхадныя (фота)

Малако 250 мл (3,2% тлустасці), купленае Еўрарадыё з розніцай у 3 дні, падаражэла на 120 рублёў. Выпушчаныя абодва пачкі ў адзін дзень — 4 кастрычніка. Праўда, даражэй каштуе больш старэйшае малако, што сышло з канвеера на 2 гадзіны раней.


Пачкі малака былі купленыя ў пятніцу і панядзелак — атрымліваецца, што за 3 сутак яно падаражэла на 4,7%. Афіцыйная ж інфляцыя па звестках Белстата за 9 месяцаў склала 16,1%.


У краме журналісту Еўрарадыё пацвердзілі, што малако падаражэла з 27 кастрычніка — тады афіцыйна было абвешчана аб росце коштаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі