Hurts разагрэе квартэт Open Space

Перад мінскім канцэртам Hurts разагрэе беларускі гурт Open Space. Удзельнікі калектыву сцвярджаюць, што навіна пра выступ на адной сцэне з англійскімі зоркамі стала для іх нечаканасцю. Бо ў той час, калі Open Space актыўна займаліся запісам альбому, іх у якасці разагрэву прасоўваў прадстаўнік агенцтва Dominance Pro Зміцер Хламаў. Ён звязаўся з прадстаўнікамі Hurts і адправіў ім дэма-інфармацыю.

Цяпер Open Spacе старанна рыхтуюцца да выступу, бо сцвярджаюць, што гэта вялікая адказнасць не толькі перад гледачамі, але і перад тымі, каго яны, уласна, будуць разаграваць".

Нагадаем, канцэрт брытанскага дуэта Hurts адбудзецца 11 кастрычніка ў мінскім Палацы спорту. Гэта першы канцэрт у Беларусі гурта, які быў прызнаны музычным адкрыццём 2010 году.

Фота: www.osband.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі