Гурту Litesound прыхільнікі ладзяць Беларускі тур

Гурт Litesound, які будзе прадстаўляць нашу краіну на сёлетнім "Еўрабачанні", рушыць у тур па Беларусі. У музыкаў запланавана больш за 15 канцэртаў па розных гарадах, першы з якіх адбудзецца ў Мінскім клубе "Мулен Руж" ужо 5 красавіка. Самі хлопцы прызнаюцца, што ўсе гэтыя выступы не маюць ніякага дачынення да прома-кампаніі перад еўрапейскім песенным конкурсам. Маўляў, беларусы ж усё роўна за гурт галасаваць не маюць права.


"Усе гэтыя канцэрты - цалкам ініцыятыва нашых прыхільнікаў, - у захапленні распавядае лідар гурта Зміцер Каракін. - То бок мы самі не прасіліся і нідзе не лёталі. Гэта вялікі для на гонар, бо гэтыя людзі самастойна знайшлі магчымасці нас запрасіць у свае гарады. Насамрэч, для вельмі важна тое, як яны за нас галасавалі, як падтрымлівалі ва ўсе складаныя звіліны, а таму мы будзем ад усёй душы спяваць на канцэртах у іх гарадах столькі, колькі яны пажадаюць!".


Хлопцы абяцаюць, што ўсе канцэрты туру будуць "жывымі". Дзеля гэтага Litesound знайшлі спонсараў, якія дапамагаюць гурту з апаратурай і вялікім умяшчальным аўто. Калі скончыцца Беларускі тур, музыкі плануюць праехацца па замежжы, але гэта ўжо будуць выступы на розных фестывалях у межах прома-туру для "Еўрабачання".


Тым часам зусім хутка пачынаюцца здымкі прома-кліпа на конкурсную песню “We Are The Heroes”. Плануецца, што да ўдзелу ў ім будзе прыцягнуты даволі вялікі штат беларускага МНС, а сам відэашэраг атрымаецца вельмі багатым і крутым. Яго прэзентацыя запланаваная на канец красавіка, дзеля чаго абавязкова будзе зладжаная яшчэ адна імпрэза.

Фота: esc-time.com

Гурт Litesound, які будзе прадстаўляць нашу краіну на сёлетнім "Еўрабачанні", рушыць у тур па Беларусі. У музыкаў запланавана больш за 15 канцэртаў па розных гарадах, першы з якіх адбудзецца ў Мінскім клубе "Мулен Руж" ужо 5 красавіка. Самі хлопцы прызнаюцца, што ўсе гэтыя выступы не маюць ніякага дачынення да прома-кампаніі перад еўрапейскім песенным конкурсам. Маўляў, беларусы ж усё роўна за гурт галасаваць не маюць права.
"Усе гэтыя канцэрты - цалкам ініцыятыва нашых прыхільнікаў, - у захапленні распавядае лідар гурта Зміцер Каракін. - То бок мы самі не прасіліся і нідзе не лёталі. Гэта вялікі для на гонар, бо гэтыя людзі самастойна знайшлі магчымасці нас запрасіць у свае гарады. Насамрэч, для вельмі важна тое, як яны за нас галасавалі, як падтрымлівалі ва ўсе складаныя звіліны, а таму мы будзем ад усёй душы спяваць на канцэртах у іх гарадах столькі, колькі яны пажадаюць!".
Хлопцы абяцаюць, што ўсе канцэрты туру будуць "жывымі". Дзеля гэтага Litesound знайшлі спонсараў, якія дапамагаюць гурту з апаратурай і вялікім умяшчальным аўто. Калі скончыцца Беларускі тур, музыкі плануюць праехацца па замежжы, але гэта ўжо будуць выступы на розных фестывалях у межах прома-туру для Еўрабачання.
Тым часам зусім хутка пачынаюцца здымкі прома-кліпа на конкурсную песню “We Are The Heroes”. Плануецца, што да ўдзелу ў ім будзе прыцягнуты даволі вялікі штат беларускага МНС, а сам відэашэраг атрымаецца вельмі багатым і крутым. Яго прэзентацыя запланаваная на канец красавіка, дзеля чаго абавязкова будзе зладжаная яшчэ адна імпрэза.

Фота: esc-time.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі