Гурт "Серебряная свадьба" рыхтуе да выдання двайнік

Гурт "Серебряная свадьба" працуе над новым дыскам і новай праграмай, якую плануе паказаць гледачам ужо ў траўні.

"У ідэале хацелася б выдаць двайны дыск, куды б увайшлі ўсе нашы старыя песні, і ўжо пасля гэтага рухацца далей, - дзеліцца бліжэйшымі планамі лідар гурта Святлана Бень. - Наступная праграма будзе называцца "Музыка для букашек", бо вакол з'явілася шмат дзяцей. Хацелася б мець такую праграму ў сваім арсенале, на якую б нашы любімыя, нашы вясёлыя, п'яныя бацькі маглі прыйсці са сваімі нефармальнымі дзецьмі".

Зараз Святлана паралельна займаецца іншым праектам "Бенька и оркестр минималистов-додоистов "ДоДо", які паспяхова быў прэзентаваны на сёлетнім фестывалі "Можно!" у Мінску. Але Святлана адзначае, што новы гурт ніяк не паўплывае на працу "Серебряной свадьбы". Маўляў, проста пакуль у жыцці такі перыяд, калі атрымліваюцца песні менавіта для "ДоДо".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі