Гурт "Нагуаль" рушыць у еўрапейскі тур

З 10-га па 27-га лістапада гурт "Нагуаль" праедзецца з канцэртамі па Славакіі, Венгрыі, Польшчы ды Літве, агулам каля дзесяці выступаў. Але гэта яшчэ не канчатковая колькасць, бо спіс пляцовак перыядычна павялічваецца. У асноўным гэта будуць сольныя выступы гурта. Праўда, з-за актыўнай канцэртнай дзейнасці "Нагуаль" ужо тры гады не можа скончыць працу над новым альбомам.

"Шмат чаго адбываецца, шмат эмоцый і неяк не магу засяродзіцца, каб давесці альбом да ладу. Мы запісалі рытм-секцыю, зараз застаецца справа за ўсім астатнім, — смяецца лідар гурта Лёня Паўлёнак. — Марылі адпаведна да гэтага тура зрабіць песень 5-6, магчыма і паспеем. Але чаму мы ўсё ж альбом не даробліваем? Ну, вось зараз я пішу музыку для Тэатра юнага гледача, для дзіцячага спектакля "Воўк на дрэве". Потым там яшчэ нейкія працы з'яўляюцца...".

Лёня спадзяецца, што ў хуткім часе альбом усё ж будзе дапісаны, прычым менавіта ў тым транс-дыска-панкавым варыянце, у якім цяпер часта і гучыць "Нагуаль". Але нават прыблізную дату музыка назваць пабаяўся. Пасля тура, недзе напрыканцы лютага, гурт плануе зладзіць вялікі сольны канцэрт у Мінску з дадатковай духавой секцыяй, акардэонам і скрыпкай. Ужо на гэты канцэрт, абяцае Лёня, EP будзе дакладна гатовы.

Даты туру ды месцы:

11.11 –Presov(SK) Bizzarre разам з CHIKILIKITUA (SK)
12.11 –Kosice (SK) Tabacka разам з CHIKILIKITUA (SK)
13.11 -Holic (SK) Classic Rock Club
14.11 -Smardaky (SK) Kupele Smardaky
16.11 –Budapest (HU) Szabad az...
17.11 –Budapest (HU) MUPA разам з KAMPEC DOLORES (HU)
20.11 –Krakow (PL) Imbir
23.11 –Wroclaw (PL) Centrum Kultury Zamek w Lesnicy
24.11 -Warsaw (PL)-CDQ разам з TROTTEL (HU)
25.11 -Vilnius (LT) -TBC

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі