Гурт IQ48 пачаў працу над новым альбомам

IQ48 пачалі разбіраць новы матэр'ял. За тыдзень працы "здаровыя лосі" зрабілі дзве песні, якія цяпер замацоўваюць на рэпетыцыях. Слухачы іх змогуць пачуць ужо вясной, на якім-небудзь з канцэртаў гурта. А вось новага альбома, куды трапяць гэтыя трэкі, давядзецца чакаць дольш, хоць настрой у музыкаў і аптымістычны.

"Тэкстаў з пяць у нас ужо ёсць, яны пастаянна лезуць, - дзеліцца планамі на новы дыск гітарыст і лідар гурта Яўген Бузоўскі. - Яно зараз як снежны ком пакоціцца, толькі працуй і працуй. Будзем спрабаваць, каб у 2013 годзе нешта з'явілася. То бок у нас ужо не тры гады паміж альбомамі будзе а два".

За бягучы год музыкі плануюць дапрацаваць увесь матэр'ял і абкатаць яго на канцэртах. А ўжо на пачатку 2013 года засесці ў студыі.

Фота: generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі