Гурт "9 мм" плануе прымусіць слухачоў задумацца

Гурт "9 мм", які пазіцыянуе свой стыль, як інтэлігентны панк, запісаў дэбютны альбом. Засталося толькі звядзенне ды майстарынг, які музыкі плануюць скончыць ужо ў траўні.

"Апроч эмоцыі, якая прысутнічае ў стылістыцы панка, мы сваімі песнямі, тэкстамі ды ўсім астатнім спрабуем прымусіць людзей усё ж такі думаць, - тлумачыць уласнапрыдуманую стылістыку трубач ды канферансье гурта Міхаіл Есьман. - То бок, у нас не проста "мама анархия, папа стакан портвейна", а мы хочам данесці да людзей нейкія сацыяльныя тэмы, каб гэта ўсё не бяздумна было. Плюс – уключаем пэўную самаіронію. То бок, дадаём нейкага інтэлекту, як нам падаецца. Можа ў нас гэта і не атрымліваецца, але вельмі б хацелася".

Плануецца, што на дыску будзе адзінаццаць трэкаў, адзін з якіх - "Слова правды" – магчыма, дасць назву і будучаму дэбютніку. Да таго ж, музыкі замовілі кліп на гэтую песню рэжысёру Міці Сямёнаву, які раней працаваў над відэа для гуртоў "Или-Или" ды beZ bileta. То бок, "9 мм" вырашыў глабальна падыйсці да прэзентацыі дэбютніка, "бо хадзіць сярод гуртоў, якія з'яўляюцца маладымі ды перспектыўнымі, ужо пачынае надакучаць" - прызнаецца Міхаіл.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі