Грамадскую актывістку абвінавачваюць у нелегальнай журналістыцы

Літвінчук выклікалі ў пракуратуру, дзе ёй уручылі папярэджанне. Ёй сказалі, што выявілі нейкія артыкулы на “Радыё Рацыя”, якія быццам бы пісала яна.

Актывістка адпрэчвае супрацоўніцтва з “Радыё Рацыя” ці з іншымі замежнымі СМІ. Пагатоў, што яе нават не азнаёмілі з матэрыяламі пракурорскай праверкі. Аліна Літвінчук будзе абскарджваць папярэджанне, перадае Радыё Свабода.

Актывістка з’яўляецца міжнародным сакратаром моладзевай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі