Грамадскага актывіста затрымалі за размовы ў чарзе

Ён умяшаўся у размову Аляксандра Меха з жанчынай. Па абедзе 1 лютага тыя стаялі ў чарзе на флюараграфію. Спадар Мех выказваў пэўнасць, што за цяперашнія пазыкі беларускіх уладаў давядзецца расплачвацца нашым унукам. Гэта не спадабалася Анатолю Джыгу, маёру міліцыі, тутэйшаму участковаму, распавядае сайт  spring96.org. Ён прапанаваў Аляксандру Меху выйсці на вуліцу.

На вуліцы  гэты незнаёмы Аляксандру Меху мужчына па тэлефоне выклікаў КДБ. Але прыехаў міліцэйскі аўтамабіль, і актывіста адвезлі ў Кобрынскі РАУС. Там з ім  правёў размову супрацоўнік КДБ. Спадару Меху прапанавалі напісаць тлумачальную. Ён апісаў сітуацыю, указаў на непрафесійнасць міліцыянта, імя і пасаду якога давялося выпытваць у аддзеле міліцыі, пасля чаго спадара Меха адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі