Гомельскаму “рэвалюцыянеру” сабралі грошы на выплату штрафу (ФОТА)

Акцыя па зборы грошай у яго падтрымку была арганізаваная сёння. Спачатку людзі хацелі сабрацца з Піянерскім скверыку на вуліцы Савецкай у Гомелі. Але там ужо было чалавек 10 міліцыянтаў і людзей у цывільным. У выніку ўдзельнікі акцыі разышліся па двое, але крыху пазней сабраліся ля Паляўнічага дамка, што месціцца ў цэнтральным парку.


Там Руслан Усціменка атрымаў сабраныя грошы. Дакладная сума невядомая, але можа быць нават болей за мільён рублёў.

Дарэчы, гомельскіх удзельнікаў акцыі 15 чэрвеня “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” зусім не спужалі сутычкі з міліцыяй і затрыманні. Яны збіраюцца на новую акцыю, якая запланаваная на 22 чэрвеня і мяркуюць, што людзей будзе яшчэ болей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі