Glofira запісалі песімістычны альбом з аптымістычнай назвай “Всё О.К.”

У гомельскай каманды Glofira з’явіўся новы паўнафарматнік “Всё О.К.”. Праўда, па словах фронтмэна гурта Сяргея Сочнева, глафіраўскае “усё ок” — гэта, хутчэй, самаіронія. Менавіта яна дапамагае камандзе граць цягам 10 гадоў, і гэта пры не надта аптымістычных абставінах.

Сяргей Сочнеў: “У нас ніяк не атрымліваецца прабіцца да слухача. Нашу музыку ў нашым рэгіёне, напрыклад, кепска ўспрымаюць. А паколькі мы ізаляваныя ад Мінска, жывем у Гомельскай вобласці, мы не маем магчымасці хадзіць па радыёстанцыях, на тэлебачанне, выйсці з дому і пагаварыць у клубе з рэдактарам якога-небудзь часопіса. І гэта крыху прыгнятае нас. Безвыходнасць, звязаная з такім становішчам, выяўляецца ў нашай музыцы”.


На альбоме “Всё О.К.” амаль няма павольных кампазіцый і ён прасякнуты песімістычным настроем. Як кажа Сяргей, гэта свайго роду “крык душы”. Тут мае месца і любоўная лірыка, і сацыяльныя тэмы — барацьба з грамадствам спажывання.

Пласцінка стваралася цягам 5 гадоў, звядзеннем музыкі гурта займаліся самі.

“Гук альбома, запал, у якім ён запісаны, перадае эстэтыку жывых выступаў, — распавядае Еўрарадыё Сяргей Сочнеў.Мы паставілі задачу зрабіць не чысты студыйны запіс, а перадаць у ім адчуванне драйву. Таму пры запісе выкарыстоўваўся мінімум інструментаў. Колькі ёсць нас чалавек, столькі ў міксе інструментаў і гучыць”.

Спампаваць “Всё О.К.” ад “Глафіры” можна на сайце гурта. Мінская прэзентацыя альбома адбудзецца напрыканцы траўня. Дата і месца правядзення ўдакладняюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі