Гітарыст Franz Ferdinand сабраў чарговы сайд-праект

Як інфармуе New Musical Express, Нік Макарці (Nick McCarthy) з нядаўніх часоў рокер ўзначальвае гурт пад назвай The Nice Nice Boys, у якім грае яшчэ і сесійны музыка Franz Ferdinand Эндзі Ноўлз (Andy Knowles).

The Nice Nice Boys ужо запісалі дэбютны сінгл “Round Town”, у запісе якога браў удзел рэпер Мак Мэлоў (Macc Mello). У хуткім часе сінгл будзе выпушчаны на ўласным лэйбле Макарці і Ноўлза — Meat Records.

Адзначым, што для Ніка Макарці гэта ўжо другі праект па-за межамі Franz Ferdinand. З 2006 года ён з’яўляецца ўдзельнікам альтэрнатыўнай каманды Box Codax, якая выдала ўжо 2 альбомы.

Тым часам, Franz Ferdinand падчас летняга турнэ паспелі прэзентаваць чатыры новыя песні. Гэтыя трэкі ўвойдуць у новы альбом, над якім цяпер і працуе гурт. Дата выхаду пласцінкі пакуль не абвяшчаецца.

Фота: celebslists.com 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі