Генпракуратура Польшчы не лічыць правапарушэннем забарону беларускага сцяга

Сустрэча адбылася 22 снежня. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнік Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў" Ігар Шчэкарэвіч, прадстаўнік "Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі" Анатоль Міхнавец, прадстаўнік "Еўрапейскай Беларусі" Дзмітрый Бародка, а таксама праваабаронца Андрэй Жукавец.

Намеснік генпракурора паведаміў, што падтрымоўвае рашэнне пракуратуры ў Быдгашчы. Нагадаем, што пракуратура горада прызнала правамоцнай забарону бел-чырвона-белага сцягу на чэмпіянаце Еўропы па баскетболе сярод жанчынаў у Польшчы. Пазней такую ж пазіцыю заняў і суд у Быдгашчы.

На гэтае рашэнне суда беларускія актывісты напісалі скаргу польскаму Камісару па правах чалавека. Цяпер яны чакаюць адказу на свой ліст.

Інцыдэнт з беларускім сцягам адбыўся 25 чэрвеня. Беларусы тады гулялі з літоўкамі. Служба аховы стадыёна, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а пазней даволі груба выдаліла беларусаў са стадыёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі