Ганцавіцкія рыбакі ловяць гіганцкіх шчупакоў (фотафакт)

Як піша газета “Ганцавіцкі час”, святочныя дні сталі ўдалымі для мясцовых аматараў зімовай рыбалкі. Так на вадасховішчы Лактышы быў злоўлены шчупак вагою амаль у дзесяць кілаграмаў і даўжынёю больш за метр.

Крыху большы “кракадзіл” трапіўся на вуду на Раздзялавіцкім вадасховішчы — гэты экзэмпляр заважыў на адзінаццаць кілаграмаў і яго даўжыня была амаль метр дваццаць сантыметраў.

Абодва рыбакі кажуць, што змагаліся з рыбінамі амаль гадзіну і змаглі іх выцягнуць з лункі толькі з дапамогай сяброў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі