Гамяльчук падаў у Генпракуратуру заяву на Аляксандра Лукашэнку

Нагодай для заявы актывіста Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" стаў выступ Лукашэнкі 7 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску для расійскіх журналістаў, перадае БелаПАН.

Тады Лукашэнка заявіў, што для правядзення прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Беларусь цалкам адышла ад нормаў заканадаўства і дзейнічала "па паняццях" Еўрасаюза. У тым ліку кіраўнік Беларусі адзначыў, што ён асабіста загадаў зарэгістраваць альтэрнатыўных кандыдатаў, бо яны, нібыта, не набралі па 100 тысяч подпісаў за сваё вылучэнне.

Сякерка просіць генпракурора "даць дзеянням грамадзяніна Лукашэнкі прававую ацэнку". Таксама ён просіць праверыць дзейнасць Цэнтравыбаркама наконт парушэнняў закону, агучаных Лукашэнкам. Гамяльчук адзначае, што ніводзін чыноўнік, у тым ліку сябры ЦВК, не абверг заявы кіраўніка дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі