Футбольная зборная Беларусі паміж Сальвадорам і Буркіна Фасо
ФІФА апублікавала абноўлены сусветны рэйтынг нацыянальных зборных па футболе.
Каманда нашай краіны апусцілася ў ім на адно месца і зараз займае 65 пазіцыю, маючы на сваім рахунку 501 пункт. Гэта на чатыры пункты менш, чым у зборнай Сальвадора, якая заняла 64 радок рэйтынгу. І на 2 больш, чым у Буркіна Фасо.
У першую тройку ўвайшлі зборныя Іспаніі, Нідэрландаў і Нямеччыны.