Футбаліст Анры Хагуш атрымаў цяжкую траўму — выбыў да канца сезона

У сутыкненні з Анры Хагушам тады цяжкую траўму атрымаў польскі легіянер "Мінска" Павел Вайцяхоўскі. Цяпер жа высвятляецца, што цяжкая траўма і ў Анры.

Як паведамляе "Прессбол", Хагуш паехаў за мяжу на аперацыю. У яго разрыў пярэдняй крыжападобнай звязкі і меніска. Мяркуецца, што футбаліст не выйдзе на поле да канца сезона.

Нагадаем, Анры Хагуш у 2006-2009 гадах выступаў за БАТЭ, удзельнічаў у першым прарыве барысаўчан у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Пасля ён некалькі гадоў гуляў у расійскіх клубах і толькі сёлета зноў прыехаў у Беларусь.


Пасля зорнай кар’еры ў БАТЭ: Хагуш — у Ніжнекамску, Шытаў — у Саранску

На архіўным здымку 2008 года Анры Хагуш падчас матча БАТЭ — "Зеніт". Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі