Everlast прывозіць у Мінск апошні альбом

Легендарны амерыканскі рэпер Everlast прывозіць у Мінск свой апошні альбом Songs of the Ungrateful Living. Канцэрт вакаліста гурта House of Pain ды экс-удзельніка супер-рэп-калектыва La Coka Nostra адбудзецца 15 чэрвеня ў клубе Re:Public.

"Ён выканае апошні альбом, усе хіты з папярэдніх дыскаў і, напэўна, выканае парачку песень House of Pain, - распавядае пра канцэрт арганізатар Іван Селішчаў. - Граць будзе дзесьці паўтары гадзіны. Плюс, ён выступае жывым складам. То бок не пад мінус ці пад гітарку, у яго бубнач, басіст, клавішнік і гэта, натуральна, зусім па-іншаму гучыць. Як кажуць, качае!".

Уладальнік прэміі Грэмі за сумесны трэк з Карласам Сантанам "Put Your Lights On" ўпершыню выступіць у беларускай сталіцы. Канцэрт пачнецца ў 19:00, квіткі каштуюць ад 250 да 400 тысяч рублёў.

Кропкі продажы:
- ГЦ Купалаўскі, пав. 19
- ГЦ Рига, пав. 18
- каса клуба
- падземны пераход на Плошчы Якуба Коласа
- падземны пераход ГУМ-Макдональдс (каса Купалаўскага тэатра)
- на сайте kvitki.by
- на сайте ticketpro.by

Інфармацыя:
+375 29 570 38 59
+375 44 753 06 18
+375 29 650 55 62

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі