Еўрагрупа зноў збярэцца ў справе выратавання Грэцыі

Новая сустрэча па пытанні сітуацыі ў Грэцыі прызначаная на 26 лістапада. На нарадзе, якая праходзіла ў аўторак і скончылася позна ўначы, канчатковага пагаднення па выратаванні гэтай краіны ад дэфолта прынята не было.

У заяве Жана-Клода Юнкера адзначаецца, што "Еўрагрупа перарвала сваю сустрэчу для магчымасці далейшай тэхнічнай працы".

Фота — AFP