ЕС выпраўляе памылкі ў "чорным спісе": унесены 13 правак

Так, у ранейшым варыянце імя пракурора на справе Дашкевіча і Лобава памылкова значылася як Сяргей. Цяпер яно выпраўлена на "Кірыл".

Ганна Шадрына, якая раней у спісе фігуравала як "намесніца галоўнага рэдактара газеты "Советская Белоруссия", цяпер — "былая намесніца".

Па шэрагу прозвішчаў (сярод іх — 8 чыноўнікаў Цэнтральнай выбарчай камісіі) дадалася больш змястоўная інфармацыя па іх напісанні у пашпарце. З'явілася і больш змястоўнае абгрунтаванне ўнясення адказных за правядзенне выбараў чыноўнікаў у "чорны спіс": "дзеліць адказнасць за парушэнне міжнародных выбарчых стандартаў на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня 2010 года".

Апісанне прадпрыемства "Спорт-пары", якое трапіла пад санкцыі 20 чэрвеня, таксама змененая. Раней "Спорт-пары" значылася проста як кантраляванае Уладзімірам Пефціевым. Цяпер — "кантраляванае Уладзімірам Пефціевым у сувязі з Дзмітрыем Лукашэнкам, праз кантроль апошнім Прэзідэнцкага спартовага клуба, які мае дзяржаўны кантрольны пакет у "Спорт-пары".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі