Эксперт: "Звесткі пра пастаўкі зброі ў арабскія краіны непраўдападобныя"

110810 Alesin_site.mp3

Гэтыя групоўкі  - Tehrik-e-Taliban Pakistan (TTP) і Lashkar-e-Taiba (LeT). Пра гэта сведчыць чарговая партыя дакументаў, агучаных хакерскай групай Anonymous, якая ўзламала серверы італьянскай кіберпаліцыі. МЗС Беларусі абвяргае гэтую інфарацыю і называе правакацыяй публікацыю аб пастаўках зброі пакістанскім тэрарыстычным групам. Афіцыйны Мінск абвінаваціў хакераў з групы Anonymous у фальсіфікацыі і падробцы выкрадзеных дакументаў.
На думку аглядальніка газеты «Белорусы и рынок» Аляксандра Алесіна, інфармацыя пра пастаўкі Беларуссю зброі ў арабскія краіны прыцягнута за вушы:
Алесін: “Я глядзеў гэтыя дакументы, якія былі апублікаваныя на сайце “Беларускі партызан”, шчыра, я там не пабачыў дадзеных, што пастаўлялася ўзбраенне з Беларусі пакістанскім тэрарыстычным групоўкам. Не бачна ні пераліку ўзбраення, ні таго, што гэта ўзбраенне, ні адпраўніка, ні адрасата, таму гэтая інфармацыя прыцягнутая за вушы”.
Эксперт лічыць, што Беларусі невыгодна і рызыкоўна пастаўляць зброю тэрарыстычным групоўкам:
Алесін: “З майго пункту гледжання, сэнсу няма. Там гэтага ўзбраення шмат і ў нейкім беларускім узбраенні неабходнасці няма. Няма такіх эксклюзіўных узораў зброі, якія б адразу далі перавагу ці перамогу тэрарыстычным групоўкам, толькі такая рызыка, толькі такія тэхналогіі апраўдвалі б такі невыгодны не палітычна, не эканамічна бізнэс. А Беларусь рызыкуе шмат чым, яна адна з дзяржаваў-заснавальніц у ААН, яе аўтарытэт ААН сярод развіваных краінаў быў бы падарваны. Акрамя гэтага, калі б даказалі такі эпізод, яна б падверглася санкцыям ААН. Акрамя таго, кантракты, які Беларусь мае на рынку ўзбраення, былі б цяжкавыканальнымі з-за санкцыяў”.
Алесін таксама выказаў думку, што гэтая інфармацыя можа з’яўляцца кампраметацыяй Беларусі ў сферы гандлю зброяй канкурэнтамі.
Алесін: “Гандаль узбраеннем – гэта вельмі складаны бізнэс, і зброяў у гэтай барацьбе з’яўляецца кампраметацыя канкурэнта ці жаданне сарваць пастаўкі ў нейкі іншы рэгіён. Думаю, Ізраіль зацікаўлены ў тым, каб Беларусь не мела кантактаў з мусульманскмі краінамі, якія Ізраіль лічыць сваімі патэнцыйнымі ворагамі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі