Экс-прэтэндэнт Сяргей Рыжоў звольніўся з працы, на якую аднавіўся праз суд

Там ён працаваў начальнікам знешнеаканамічнанага сектара. Па словах Рыжова, пайсці на такі крок яго прымусіла кіраўніцтва прадпрыемства. Праблемы пачаліся пасля таго, як ён напісаў ліст мітрапаліту Філарэту з просьбай заступіцца за людзей, затрыманых пасля акцыі 19 снежня, сцвярджае Рыжоў. Пасля ён быў на бальнічным, а калі выйшаў на працу, яго паслалі ў камандзіроўку. Аднак Сяргей зноў адчуў сябе дрэнна і папрасіў адзін дзень адпачынку за свой кошт, каб паехаць у мінскую інфекцыйную бальніцу. 

"Пасля абеду я напісаў заяву за свой кошт, мне яе намеснік дырэктара не падпісаў. Дырэктар з'явіўся пасля 13 гадзін і вымусіў падпісаць заяву аб звальненні па згодзе бакоў", – распавёў Рыжоў і адзначыў, што ў яго было абвастрэнне хранічнага гепатыту С, ён адчуваў сябе вельмі кепска. Таму падпісаў загад аб звальненні па згодзе бакоў.

Цяпер Рыжоў знаходзіцца ў мінскай лякарні, дзе яму зрабілі ачыстку арганізма. Па яго словах, у бальніцы ён прабудзе яшчэ доўгі час, бо раней належнага лячэння ў Віцебску і шпіталізацыі ён не дабіцца не мог. На камбінаце, з якога звольніўся, Рыжоў пакуль так і не атрымаў разлік. 

Нагадаем, Сяргея Рыжова звольнілі з камбінату напярэдадні выбараў з фармулёўкай “за прагул”. Пазней суд Віцебскага раёна аднавіў яго на працы, прызнаўшы загад аб звальненні незаконным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі