Нарад спецназу ахоўвае кветкі ля помніка Дзяржынскаму?

Да помніка “Жалезнаму Феліксу” прыставілі кошык з гваздзікамі, паклалі яшчэ некалькі такіх жа гваздзікоў і дзве кранальныя ружачкі. Ад 6-й раніцы ля Дзяржынскага дзяжураць байцы АМАПу, якія прыехалі на пазіцыю ў белым УАЗіку. Спецназаўцы пільна назіраюць за кветкамі.

Нагадаем, што Фелікс Дзяржынскі нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Валожынскага раёна. Ён лічыцца стваральнікам савецкіх спецслужбаў — Усерасійскай надзвычайнай камісіі, якая пазней была пераназваная ў ГПУ, потым у НКУС, МДБ і КДБ. Дзяржынскі лічыцца стваральнікам рэпрэсіўнай савецкай машыны, распрацоўшчыкам спосабаў, якімі катавалі вязняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі