Да квітка на прэзентацыю РАБКОР Live у Вільні прыкладаецца бясплатная віза

У беларусаў з’явілася даволі зручная магчымасць, убачыць канцэртную праграму “РАБКОР Live” ад “Ляписа Трубецкого”.  27 кастрычніка яна будзе прэзентаваная ў Вільні.

Кошты на квіткі вагаюцца ад 190 да 360 тысяч, а набыць іх можна праз сайт Kvitki.by. Для тых, хто набудзе квіткі менавіта праз гэты сервіс, прадугледжаныя бясплатныя турыстычныя візы для наведвання канцэрта.

Нагадаем, што сусветная прэм'ера канцэртнай праграмы “Рабкор Live” адбылася 29 жніўня ў межах фэсту “Джаз Кактэбель”. Такую ​​ж назву атрымаў і новы тур “Ляпісаў” ў падтрымку апошняга альбома "Рабкор".

(УВАГА! Квіток на дадзенае мерапрыемства можна набыць толькі ў касах, а таксама ЗАМОВІЦЬ кур'ерскай дастаўкай на сайце kvitki.by. Аплаціць квіткі з дапамогай банкаўскай пластыкавай карты, на жаль, немагчыма. Квіткі, набытыя ў Літве, не даюць права грамадзянам Беларусі атрымаць бясплатную візу на прэзентацыю). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі