Ці могуць міліцыянеры заставацца сам-насам са скрынямі?

“Разыходжанні ў спісках з яўкай. У першы дзень мы зафіксавалі 7 чалавек, а выбарчая камісія – 22 чалавекі. У другі — назіральнікі налічылі 22 чалавекі, а камісія — 57”, — расказвае назіральніца па Грушаўскай акрузе сталіцы Манькоўская Наталля.

120920_pilecki_paru6enni.mp3

Аб разыходжаннях у лічбах, хай і не такіх істотных, расказваюць назіральнікі з іншых акруг. Але не толькі гэта засмучае назіральнікаў.

Участкі працуюць з двухгадзінным перапынкам на абед (з 13-ай да 15-ай), ноччу таксама не працуюць. Міліцыянты павінны пільнаваць памяшканне, куды змяшчаюцца запячатаныя скрынкі. На практыцы, праваахоўнікі часта застаюцца сам-насам са скрынямі ў тым самым пакоі. А не звонку ля ўваходу. Назіральнікі лічаць гэта парушэннем.

“Падчас абеду, міліцыянер знаходзіцца адзін на ўчастку, за зачыненымі дзвярыма. Назіральнікаў туды не пускаюць. Гэта ж парушэнне, назіральнікі павінны бачыць скрыню для галасавання ўвесь час”.

Каб высветліць, ці сапраўды гэтак нельга рабіць, званю ў Грушаўскую акружную камісію, дзе і зафіксаваны такі выпадак. Там мне расказваюць, што рашэнне, дзе быць міліцыянту, самастойна прымае старшыня камісіі.

На участку №225 Кастрычніцкай акругі мне таксама расказваюць, што у абед міліцыянт застаецца побач са скрыняй адзін. Уначы ён мае ключы ад памяшкання, дзе праходзіць галасаванне.

Пра адносіны міліцыянтаў са старшынямі камісіі лепш за ўсё паразмаўляць з былым падпалкоўнікам міліцыі Мікалаем Казловым. На мінулых выбарах ён ахоўваў участак для галасавання ў Старавіленскай акрузе і адмовіўся даць ключы старшыні камісіі пасля закрыцця ўчастка. У выніку зрабіць гэта яму загадала кіраўніцтва а сам Казлоў нібыта ўбачыў, як члены камісіі укідваюць бюлетэні у скрынку для галасавання.

Былы міліцыянт гаворыць, што тэарэтычна праваахоўнікі могуць нават затрымаць фальсіфікатараў.

“Так, фармальна яны могуць скруціць чалавека, ці сябра выбарчай камісіі ў барані рог. Калі яны парушаюць закон. Але трэба разумець, што гэта не тое правапарушэнне, за якое трэба скручваць. Гэта ж не узброенае нападзенне”.

У 2008 годзе Казлоў падаў рапарт свайму кіраўніцтву, меў размову нават з тагачасным кіраўніком мінскай міліцыі Фармагеем, аднак далей гэтага справа аб фальсіфікацыях не пайшла.

Як даведалася Еўрарадыё, склад камісіі на тым участку застаўся тым самым, балатуецца там той самы праўладны кандыдат (спадар Самасейка). А вось Мікалай Казлоў больш не падпалкоўнік і нават не працуе ў міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі