Чэшскія сенатары хочуць абвінаваціць прэзідэнта ў здрадзе дзяржаве

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на чэшскую газету "Рэспект". Паводле інфармацыі выдання, 28 сенатараў — на аднаго больш, чым неабходна для прыняцця ініцыятывы, — выступілі за разгляд гэтага пытання.

Спікер парламента Мілан Штэк павінен у сераду прызначыць дату пачатку дэбатаў. Нагодай для такога абмеркавання стала амністыя, пра якую нядаўна абвясціў прэзідэнт. Дзякуючы ёй было спынена судаводства па шэрагу справаў, звязаных з махлярствам высокапастаўленых асобаў.

Максімальна магчымае пакаранне для прэзідэнта ў выпадку абвінавачання ў здрадзе — страта сваёй пасады. Дарэчы, прэзідэнцкі тэрмін Клауса заканчваецца 7 сакавіка.

Фота — vpleny.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі