Чалы пра прэс-канферэнцыю Лукашэнкі: "Пра ўсё і ні пра што!"

"Нават перлаў ніякіх няма. Пра Pussy Riot, пра рэлігію, пра Сусветную гандлёвую арганізацыю. Такія прэс-канферэнцыі ёсць сэнс рабіць, каб прагучалі нейкія праграмныя заявы, ― каментуе Сяргей Чалы. ― А тут чалавек кажа пра ўсё і ні пра што! Такая застольная размова. Адзіны змястоўны мэсадж ― гэта пра заробкі. Калі хочаце больш зарабляць ― едзьце ў Расію, а ў нас заробак дастойны, але не больш. Паступова ў нас адчаіліся гнацца за палітыкай прыбыткаў. Махнулі рукой на гэта. Наша сацыяльна арыентаваная дзяржава разумее, што эканоміка не здольная без крызісаў вытрымліваць заўсёдны рост прыбыткаў".

Мала было размоваў і пра эканоміку. На думку Сяргея Чалага, сёлета, як і летась падчас крызісу, не было разумення таго, што адбываецца. Таму і сказаць не было чаго.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі