Былы беларускі біятланіст Драчоў ізноў стаў расіянінам
Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў.
45-гадовы Уладзімір Драчоў — 4-разовы чэмпіён свету. На яго рахунку 15 перамог у Кубку свету па біятлоне.
Калі кіраўніцтва расійскай зборнай адмовілася ўключыць яго ў склад каманды на зімовую Алімпіяду-2002, спартовец перайшоў у Беларусь, паведамляе сайт b-port.com.
У нашай краіне Драчоў узнагароджаны медалём НАК "За выбітныя заслугі" ў 2006 годзе.
Цяпер ён старшыня Савета дырэктараў "Ленаблбанку" (раней "Спортінвестбанк").