Бярозаўскі гурт B:N пачынае запіс новага альбома

30 лістапада бярозаўскі гурт B:N адсвяткуе сваё дванаццацігоддзе. Праўда, у гэты час музыкі плануюць шчыльна займацца запісам новага трэцяга па ліку студыйнага альбома, таму традыцыйные святкаванне канцэртам у Мінску перанеслі на 20 лістапада ў клуб Re:Publik. Гурт адыграе двухгадзінны сэт, складзены са старых песень і некаторых новых кампазіцый. На разагрэве выступяць Akute – сябры гурта. А ўжо пасля канцэрта B:N засядзе ў студыі, бо матэрыялу на дыск хапае.

"Мы дамовіліся са студыяй гурта IQ48 "Таксафон", што пасля нашага канцэрта мы едзем на туды і пачынаем, – кажа вакаліст гурта Алесь Лютыч. – 11 песень плюс бонусы – песні, якія не трапілі ні ў адзін альбом. Мабыць, там будуць нейкія каверы, паглядзім".

Музыка спадзяецца выдаць новую кружэлку на пачатку наступнага года. Цікава, што першапачаткова альбом планавалася назваць "Будзь сабой", але ў выніку аднайменную песню вырашылі замяніць на больш новую і перанесці яе ў бонусы дыска. Нагадаем, што папярэдні альбом "Жыве Rock’n’Roll" выйшаў у 2006 годзе.

Канцэрт, пасля якога пачнецца запіс трэцяга, пакуль безназоўнага альбома, адбудзецца 20-га лістапада ў клубе Re:Publik а 18-й гадзіне. Квіткі каштуюць ад 30 да 55 тысяч.

Кропкі продажу: клуб Re:Publik, пераходы Я.Коласа, Гум, ГЦ Купалаўскі, 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка.

Даведкі: (029) 649 08 88, (017) 310 31 42


Фота: Юра Сідун generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі