Будаўнічая фірма "МАПІД" апынулася на мяжы банкруцтва?

Прадстаўнік фірмы "МАПіД" Юры Санукевіч кажа, што перад імі паставілі задачу, каб кошт жытла заставаўся нязменным. Аднак кошты матэрыялаў пры гэтым растуць. Напрыклад, цэментавыя заводы ўзнялі кошты на 50% і больш. "МАПІД" жа вымушаны стрымліваць кошт на канчатковую прадукцыю і нясе страты. Да прыкладу, за першыя пяць месяцаў года рэнтабельнасць фірмы складала 9,6%, а за чэрвень — 0,9%. У жніўні ўжо атрымаліся страты. да канца года прадпрыемства можа стаць стратным.

Як адзначае "Ежедневник", на сёння "МАПіД" — найбуйнейшае ў Беларусь будаўнічае прадпрыемства. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі