БТ пакажа Лукашэнку толькі заўтра, бо сёння — БАТЭ!

Як паведамляе тэлеканал "Беларусь-1", здарылася гэта ў сувязі з трансляцыяй матча групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і іспанскай "Валенсіяй". Таму "на просьбу тэлегледачоў і заўзятараў", тэлеверсію інтэрв'ю Лукашэнкі пакажуць ў сераду 24 кастрычніка адразу пасля праграмы "Панарама". 

Нагадаем, жывую тэлетрансляцыю сустрэчы БАТЭ — "Валенсія" сёння можна будзе пабачыць на тэлеканале "Беларусь-2". Паядынак пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама" і пачнецца ў 21.45.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі