Брытанскі настаўнік пратанцаваў 72 гадзіны запар на Гластэнбэры

Сёлетні музычны фестываль Гластэнбэры, які прайшоў на мінулым тыдні, праславіўся не толькі раптоўным з’яўленнем Pulp і Radiohead і смерцю гледача, якім аказаўся лідар брытанскай партыі Крыстафер Шэйл. Славутасцю Гластэнбэры-2011 стаў Бэн Хэманд, які пратанцаваў 72 гадзіны запар. Каб сябе забаўляць, брытанец прапаноўваў наведвальніцам руку і сэрца і прызываў мінакоў далучыцца да яго і станчыць а-ля Wu-Tang Clan ці Фарэл Уільямс.

У рытме танца дзівак, які ў звычайным жыцці працуе настаўнікам, правёў трое сутак не проста так. Грошы ў “шапку” ён збірае для свайго ўласнага фонду Learn Burma, мэта якога – фінансаванне адукацыйнай праграмы для дзяцей бірманскіх бежанцаў. У кастрычніку Хэманд збіраецца пратанцаваць 131 гадзіну і такім чынам сабраць яшчэ больш грошай.

Фота: www.etoday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі