Брэсцкі КДБ выклікае анархістаў на допыты

Першая позва ў КДБ прызначана на сёння а 13-й. На жаль, скантактавацца з юнаком да допыту не атрымалася — у яго канфіскавалі і мабільнік. Астатнія актывісты мусяць з'явіцца на размову на наступным тыдні.

Яшчэ адзін з выкліканых анархістаў Аляксандр Казлянка на момант ператрусу быў па-за межамі гораду, таму адабраць мабільнік у яго не змаглі. Па яго словах, нагодай для ператрусу нібыта стаўся... макет бомбы са сметніцы. Яго знайшлі сёлета на пачатку лютага на вуліцы Янкі Купалы. Па гэтым факце Следчы камітэт Маскоўскага раёну Брэста пачаў крымінальную справу. Праўда, як звяртае ўвагу Казлянка, "сляды выбухоўкі" шукалі чамусьці супрацоўнікі КДБ.

Аляксандр Казлянка: "Звязана гэта хутчэй за ўсё з нашай дзейнасцю ў анархісцкім руху. Аднаму хлопцу кадэбэшнік адкрыта сказаў: "Час табе змяніць светапогляд і кола зносінаў. Тады ніякіх праблемаў не будзе".

Казлянка не звязвае ператрусы і допыты з блізкімі выбарамі. Хоць большасць анарха-актывістаў трымаецца ідэі байкоту, агітацыяй за яго ніхто з іх у Брэсце не займаўся.

Фота — caricatura.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі