Брэсцкі чыноўнік паабяцаў беларускамоўную групу ў дзіцячым садку

Такое рашэнне прыняў кіраўнік раёну Аляксандр Рагачук пры разглядзе заявы бацькоў 4-гадовай Камілы. У каментары Еўрарадыё маці дзяўчынкі Мілана Харытонава кажа, што гэта не першая спроба ўвесці беларускую мову ў садку.

Харытонава: "Першы наш зварот ў аддзел адукацыі наконт стварэння беларускамоўнай групы быў больш за 2 гады таму. Тады супрацоўнікі аддзелу адукацыі паставіліся да гэтай ідэі вельмі-вельмі скептычна. Яны нам сказалі, што няма ў іх ні адпаведных кадраў для гэтага, ні ахвотных бацькоў. Зараз мы вырашылі зноў паспрабаваць аддаць яе ў садок, але гэтым разам абыйсці гэтых дзіўных жанчын з аддзелу адукацыі. Муж мой схадзіў на прыём да Аляксандра Рагачука. Той вельмі здзівіўся, што была такая сітуацыя. Ён запэўніў, што ёсць і нармальна падрыхтаваныя кадры, і нармальныя выхавацелькі".

Дарэчы, з пачаткам мінулага навучальнага году ў пачатковай школе №34 з'явіўся першы ў Брэсце беларускамоўны клас. Ініцыятыву неабыякавых да роднай мовы бацькоў тады таксама падтрымаў кіраўнік Маскоўскага раёну Аляксандр Рагачук.

Фота Камілы — з сямейнага архіву Міланы Харытонавай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі