Бойфрэнд Вікторыі Азаранкі выпаў з акна ў Парыжы

Здарэнне адбылося зранку ў чацвер у 16-й акрузе Парыжа ў кватэры, дзе жыве адзін з сяброў спартоўца. Як паведамляе eurosport.ru, 25-гадовы Бубка прыйшоў туды раніцай і праз нейкі час апынуўся замкнёным у ваннай. Спрабуючы трапіць у суседні пакой, тэнісіст вылез у акно і зваліўся. Бубку даставілі ў лякарню.

Сяргей Бубка — сын вядомага лёгкаатлета савецкіх часоў Сяргея Бубкі. Бубка-малодшы займае 182-е месца ў сусветным рэйтынгу АТР. На працягу некалькіх гадоў ён сустракаецца з беларускай тэнісісткай Вікторыяй Азаранкай.


Фота з афіцыйнага сайту

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі