Болей за 100 магілёўцаў просяць у прэзідэнта вярнуць у крамы ліверку

Грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі кажа, што гэтая мера дазволіць магілёўцам сустрэць Новы год з кілаграмам таннай кілбасы на стале. У іншым разе вялікая частка насельніцтва папросту сустрэне навагодняе свята без мясных страваў.

Паўлоўскі просіць кіраўніка дзяржавы разабрацца з адсутнасцю на прылаўках нятлустых малочных прадуктаў, таннай кілбасы (ліверкі, крывянкі і зельца), а таксама забяспечыць магілёўцаў таннымі гатункамі хлеба. Па словах актывіста, цяперашняя прадукцыя ў крамах выглядае музейнымі экспанатамі — купіць хочацца, а грошай на яе няма.

Гандлёвая фірма "ПромПак", якой належыць некалькі крамаў у Магілёве, таксама наракае, што малочны камбінат “Бабушкіна крынка” і магілёўскі мясакамбінат не выконваюць заяўкі. Прадаўцы кажуць, што танная кілбаса і нятлустая малочная прадукцыя трапляе на іх прылаўкі даволі рэдка, а калі ёсць, то раскупляецца за некалькі гадзінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі