:B:N: паказваюць рэтраспектыўнае відэа (глядзець)

Нагадаем, што 1 лютага а 18-й гадзіне ў мінскім клубе Re:Public Еўрарадыё пачне падводзіць музычныя вынікі мінулага 2012 года. Акрамя гуртоў Akute, Re1ikt, “Дай Дарогу!”, Clover Club ды Avias, у 4-гадзінным шоў з’явяцца і бярозаўцы :B:N:.

Летась каманда прэзентавала на Еўрарадыё альбом “Крок за крокам”, якога прыхільнікі чакалі 6 гадоў. А што ім за гэта будзе, высветлім на імпрэзе!

Пакуль жа :B:N: прапануюць відэа, складзенае з кадраў мінулагодніх канцэртаў і момантаў у студыі падчас запісу альбома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі