Black Sabbath паказалі, як пішуць свой новы альбом (відэа)

Black Sabbath знялі кліп-фільм пра запіс свайго новага альбома. Пласцінка гурта ўзору 1978 года мае выйсці ў чэрвені. Адзінае, што месца Біла Уарда, нездаволенага прапанаваным кантрактам, заняў барабаншчык Rage Against the Machine Брэд Уілк. Прадзюсаваннем дыску займаецца Рык Рубін, уладальнік “Грэмі”, вядомы па працы з RHCP, Аdele, Metallica і іншымі вядомымі гуртамі. Ужо вядомыя назвы некалькіх песень c новай пласцінкі. Па паведамленнях партала Rolling Stone, у альбом увойдуць песні "God Is Dead", "End Of The Beginning" і "Age Of Reason". Апошнія дзве будуць доўжыцца па восем хвілін. Троххвілінны кліп-фільм пра запіс новага альбома Black Sabbath можна паглядзець на канале гурта на YouTube.

Па матэрыялах zvuki.ru

Фота: www.rollingstone.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі