"Белнафтахім" афіцыйна абвясціў пра падвышэнне коштаў на паліва

Канцэрн "Белнафтахім" афіцыйна абвясціў пра падвышэнне з 3 сакавіка коштаў на бензін і дызельнае паліва. Рост кошту нафтапрадуктаў склаў ад 4,5% (бензін 92) да 10,5% (дызпаліва). Рашэнне прынята "ў адпаведнасці з рашэннем камісіі па пытаннях імпарту энергарэсурсаў пры Радзе міністраў", паведамляе БелаПАН.

Новыя цэны на паліва будуць наступнымі:
95 — 3400 (раней — 3240)
92 — 3000 (раней — 2870)
80 — 2410 (раней — 2250)
ДП — 2850 (раней — 2580)

"Змена коштаў на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца на ўнутраным рынку, выклікана ростам сусветных коштаў на нафту і павелічэннем ставак акцызаў на падакцызныя нафтапрадукты, у сувязі з чым эфектыўнасць рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку значна пагоршылася", — гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі