"Белэнерга" вярнула трэцюю частку запазычанасці за расейскую электраэнергію

Аб'ём траншу склаў прыкладна трэць ад агульнай сумы запазычанасці ў 1,5 мільярдаў расійскіх рублёў (прыблізна 54 мільёны долараў), паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, 10 чэрвеня ў Маскве прайшлі беларуска-расійскія перамовы, на якіх быў абмеркаваны графік выплаты запазычанасці за расейскую электраэнергію. Па выніках сустрэчы падпісаны графік плацяжоў, згодна з якім беларускі бок абавязаўся пагасіць запазычанасць да 5 ліпеня. У сваю чаргу "Інтэр РАО" з 13 чэрвеня цалкам аднавіў аб'ёмы паставак электраэнергіі ў Беларусь, якія былі зніжаны 9 чэрвеня з-за запазычанасці.