Беларусы везлі кантрабандныя цыгарэты на 100 тысяч долараў (фота)

Груз ацэнены на суму больш за 321 тысячу злотых. Як паведамляе інтэрнэт-старонка Падляшскай памежнай службы, агулам у аўтамабілях жыхароў Гродна было выяўлена больш за 30 тысяч пачак цыгарэтаў. Адзін з мужчынаў прызнаўся, што ўся кантрабанда належыць толькі яму. Пасля гэтага чатыры беларусы былі дапытаныя як сведкі і адпушчаныя. Уладальнік кантрабанды і аўтамабілі пакуль што затрыманыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі