Беларусы дапамаглі Limp Bizkit зрабіць у Мінску кавер на The Who
Тры тысячы гледачоў заспявалі “Behind Blue Eyes” разам з Фрэдам Дзёрстам.
Яшчэ праз паўгадзіны пасля пазначаных у афішах 19:00 здавалася, што канцэрт Limp Bizkit
у Мінску праваліўся. Спачатку перанос з 15-тысячнай “Мінск-Арэны” у
5-тысячны Палац спорту. Цяпер паўпустыя трыбуны і танцпол… Дзіва
дзіўнае, думалі мы. Няўжо пасля Стынга і Кокера не набралася ахвочых раз
на ўсё жыццё пачуць сапраўднага Фрэда Дзёрста і пабачыць сапраўднага Ўэса Борланда?
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19328.jpg)
“Больш народу не на фан-зоне, а проста… І гэта крыўдна. Што такое 50
тысяч рублёў, калі ўпершыню прыязджае твой улюбёны выканаўца? — з болем у голасе скардзіцца хлопец з фота вышэй, па якім няўзброеным вокам бачна: хлусіць і танныя панты нацягваць не будзе. —
Магчыма, гэта таму, што даўно пра Limp Bizkit нічога не было чуваць… Да
беларусаў доўга даходзіць. Улічваючы тое, што Ўэс Борланд вярнуўся… Не
для ўсіх нават зразумела, хто гэта такі быў”.
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19329.jpg)
Разагрэць Limp Bizkit на сцэну Палаца спорту нечакана выйшаў Вітаўт Цішкевіч і гурт Bazza.by. Нешматлікія людзі на танцполе нічога не разумелі і прыкладалі намаганні для таго, каб не разразагрэцца:
“Я па брутале рыхтаваўся, валасы вышчыпваў на грудзях, — ледзь стрымліваўся віцебскі паэт Віталь Броўка. — Мы рэальна парыліся некалькі дзён перад тым, як ехаць сюды: што апрануць, каб ля борта падраць на шматкі, усю лішнюю вопратку ў машыне пакінулі, ледзь не голыя з’явіліся. А тут неяк зусім… Тут у касцюме можна было прыйсці!”
Але з сыходам Цішкевіча са сцэны сітуацыя пачала выпраўляцца на вачах. У
фан-зону пацяклі ручаі гледачоў з паркоўкі, яшчэ чалавек 200 спусціліся
з трыбуны… Відаць, гэта Еўрарадыё было не ў тэме казкі пра тое, як Limp
Bizkit знайшлі сабе разагрэў, а тру-фаны адразу ведалі, што раней за
20:00 пад’язжаць у Палац спорту не варта.
“Гэта Цішкевіч, так? Я ўвогуле ўпершыню бачыла гэты гурт, — распавяла нам дзяўчына з налепкай арганізатара на грудзях. — Але ёсць інфармацыя, што яны перапісваліся ў Твітары з басістам Limp Bizkit, і так узгаднілі сябе! Мы самі былі здзіўленыя! Мы тры дні таму даведаліся пра разагрэў!!!”
“Я па брутале рыхтаваўся, валасы вышчыпваў на грудзях, — ледзь стрымліваўся віцебскі паэт Віталь Броўка. — Мы рэальна парыліся некалькі дзён перад тым, як ехаць сюды: што апрануць, каб ля борта падраць на шматкі, усю лішнюю вопратку ў машыне пакінулі, ледзь не голыя з’явіліся. А тут неяк зусім… Тут у касцюме можна было прыйсці!”
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19330.jpg)
“Гэта Цішкевіч, так? Я ўвогуле ўпершыню бачыла гэты гурт, — распавяла нам дзяўчына з налепкай арганізатара на грудзях. — Але ёсць інфармацыя, што яны перапісваліся ў Твітары з басістам Limp Bizkit, і так узгаднілі сябе! Мы самі былі здзіўленыя! Мы тры дні таму даведаліся пра разагрэў!!!”
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19331.jpg)
Але выйшлі на сцэну хлопцы з Фларыды, і ўсё стала на свае месцы: больш
за 2 тысячы чалавек на танцполе, яшчэ столькі ж на трыбуне. Фрэд Дзёрст
апошнім часам эксперыментуе са сцэнічнымі вобразамі: то бараду
адпусціць, то вось, як для канцэрта ў Мінску, сукенку апране… Хіба што
спадар Уэс Борланд з гадамі не мяняе аблічча.
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19332.jpg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19333.jpg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19334.jpg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19335.jpg)
Limp Bizkit глядзеліся і гучалі менавіта так, як ад іх чакалі:
моцна, гучна і нахабна. Старыя-добрыя-вечна маладыя Limp Bizkit, праз
некалькі гадоў цішыні пранеслі свой драйв некранутым і непаўторным.
Музыкі пабудавалі з паветра і гледачоў сцяну гуку, у якой вібравала ўсё,
уключаючы мазгі, сэрцы і ныркі.
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19336.jpg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19337.jpg)
На танцполе не жартавалі і не цырымоніліся. Спецназаўцы нават выцягвалі з
натоўпу людзей, якія, на іх думку, “танчылі” не так, як трэба. Хлопцу,
які прыехаў з Гродна, не пашанцавала: добрую палову канцэрта яго
пратрымалі ў холе хакейнай пляцоўкі, “па-за гульнёй”.
“Ну а што, калі ты ў Мінску, дык трэба па галовах танчыць, ці што?! — вучыў яго як жыць бамбіза ў плямачку. — У Гродне хоць на пятай кропцы танчы…”
“Ну а што, калі ты ў Мінску, дык трэба па галовах танчыць, ці што?! — вучыў яго як жыць бамбіза ў плямачку. — У Гродне хоць на пятай кропцы танчы…”
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19338.jpg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19339.jpg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19340.jpg)
А мы тым часам зазірнулі проста ў "блакітныя вочы" легендзе. Няшмат хто
ведае, што "Behind Blue Eyes" — гэта кавер на песню The Who... Але
кавер, які гучыць не горш за арыгінал.
Перад выкананнем гэтай песні Фрэд Дзёрст падзякаваў мінскай публіцы і папрасіў спець з ім. Шкада, што ніхто не навучыў яго, што тут трэба казаць “дзякуй” і “прывітанне”. Таму па інерцыі, пасля канцэртаў у Маскве і Санкт-Пецярбургу, музыка шчагаляў перад беларусамі веданнем рускіх слоў. Але людзі зразумелі. І заспявалі.
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19341.jpg)
Гэта было кранальна. Але праз невялікую паўзу на сцэне зноў з’явіўся спадар Борланд, і сцяна жывога гуку зноў вырасла на вачах. Усе ў гэты вечар атрымалі сваё: трыбуна — відовішча і якасны гук, танцпол — шалёнае рубілава.

![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19342.jpg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19343.jpg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19344.jpg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19345.jpg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19346.jpg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19347.jpg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19348.jpg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19349.jpg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19350.jpg)
![](/files/styles/in_report/public/field/image/2010/10/4363/19351.jpg)
Фота: Tarantino.
Тэкст: Павел Свярдлоў.
Тэкст: Павел Свярдлоў.