Беларускія тэнсісткі прайгралі камандзе ЗША

Сустрэча адбылася 4—5 лютага ў Вустэры (штат Масачусетс). У складзе нашай каманды не было першай ракеткі свету Вікторыі Азаранкі і капітана Сяргея Цяцерына. Як паведамляе БелаПАН, Азаранка ў ЗША прыехала, але спаслалася на недахоп часу для аднаўлення пасля траўмы спіны, атрыманай у фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. А вось Цяцерын да ЗША не дабраўся, бо знаходзіўся разам з Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы.

У красавіку беларускую зборную чакае матч за права застацца ў II Сусветнай групе Кубка Федэрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі