Беларускіх чыноўнікаў не пусцілі ў Страсбург
Экспертам з нашай краіны, якіх раней запрасілі на пасяджэнне праекту «Падтрымка судовай сістэмы ў краінах «Усходняга партнёрства», адмовілі ва ўдзеле.
Аб гэтым паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі. Семінар праходзіў у Страсбургу з 11 па 13 ліпеня. Першапачаткова туды запрасілі і беларускіх юрыстаў. Яны меліся прадстаўляць беларускую судовую сістэму. Аднак пазней беларусам адмовілі ва ўдзеле.
Пра прычыны адмовы МЗС не паведамляе. Аднак магчыма, што зараз у Страсбургу не зусім хочуць размаўляць пра судовую сістэму Беларусі з яе афіцыйнымі прадстаўнікамі.