Беларускі злодзей у законе Муму паказаў свае татуіроўкі (відэа)

У крымінальных колах ён больш вядомы пад мянушкамі Муму і Алег Слуцкі. Ролік — гэта частка аператыўных здымкаў, якія вядуць следчыя.

На відэа Герасімовіч паведамляе, што ён нарадзіўся 1 сакавіка 1974 года, прапісаны ў Слуцку. У 2001 годзе быў прысуджаны Слуцкім судом да 6,5 года зняволення за разбой. Пакаранне адбываў у магілёўскай турме. Вызваліўся ў верасні 2007 гады. Свой сацыяльны статут беларус вызначыў як "злодзей".

Нагадаем, што Герасімовіча затрымалі ўвечары 19 сакавіка маскоўскія крыміналісты на паркоўцы аэрапорта "Дамадзедава". Па традыцыі расійскай паліцыі ў беларускага аўтарытэту былі выяўлены наркотыкі — 1,17 грама какаіну, адзначае сайт naviny.by.

Раней у расійскія следчыя ізалятары паводле такога ж сцэнару трапілі калегі Муму — Павел Алексяевіч ("Паштэт"), Руслан Лебедзеў ("Лебедзь") і Аляксандр Мядзведзеў ("Медзведзяня").

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі