Беларускага мастака паказалі ў Варшаве (фота)

Прымеркаваная выстава да ўзнагароды Тарасевіча “Саюзам аўтараў і тэатральных кампазітараў”. Мастак быў уганараваны за выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва. Убачыць майстра на здымках кожны жадаючы зможа да 15 чэрвеня.

Тарасевіч — адзін з самых вядомых мастакоў, якія жывуць у Польшчы. У апублікаваным рэйтынгу 2008 году найдаражэйшых польскіх мастакоў на аўкцыёнах у Польшчы Тарасэвіч займаў 10 пазыцыю. Паходзіць ён з беларускай нацыянальнай меншасці на Беласточчыне. Тарасевіч ніколі не адмаўляў таго, што ён беларус. Між іншым ён удзельнічаў у заснаванні штогадовага беларускага фестывалю "Басовішча".

Раней Тарасевіч ужо атрымліваў Рыцарскі Крыж ордэна Адраджэння Польшчы, узнагароду імя Яна Цыбіса, узнагароду Фонду Соф'і і Эжы Навасельскіх, Вялікую ўзнагароду Фонду культуры "За істотны ўнёсак у класічны жывапіс і мастацтва наогул" і пашпарт газеты "Polityka".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі