Беларуса будуць судзіць у Расіі за збіццё дзіця

Гэты прыкры выпадак зарэгістравалі ў Саранску. Цяпер малы знаходзіцца ў дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры. Прыёмнай маці спыненая выплата штомесячнай грашовай дапамогі на ўтрыманне дзіцяці, яна адхіленая ад выканання абавязкаў апекуна.

Інфармацыя пра здзек над дзіцем паступіла ў паліцыю ад выхацелькі дзіцячага садка. Жанчына звярнула ўвагу на сляды збіцця на спіне хлопчыка. Дзіця расказала ёй, што напярэдадні яго збіў рамянём бацька за тое, што ён любіў гуляць, поўзаючы на каленях.
Пазней стала вядома і аб іншых фактах здзекаў.

Акрамя збіцця рамянём мужчына мог прымусіць трымаць яго вялікія пластмасавыя бутэлькі з вадой на плячах, кажучы, што гэта дапаможа стаць мацней. А аднойчы мужчына вадзіў яго па пакоі за вяроўку для нацельнага крыжыка з-за таго, што ён спаў з крыжыкам. Хлопчык ўсё выконваў, а на пытанне чаму ён не скардзіўся, адказаў проста: "баяўся”.

Мужчына сваю віну ў здзяйсненні злачынства не прызнаў. Ад дачы паказанняў ён адмовіўся, піша volgainform.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі