Беларусь далучыцца да глабальнай акцыі “Гадзіна Зямлі”

Акцыю ладзіць Сусветны фонд дзікай прыроды, а ў Беларусі яе каардынуе экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” пры падтрымцы дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі.

Сутнасці акцыі ў наступным: беларусам, як і грамадзянам іншых краін 23 сакавіка прапануецца на гадзіну выключыць святло і лішнія электрапрыборы з 20.30 па 21.30 паводле мясцовага часу. Гэта дазволіць людзям прадэманстраваць салідарнасць у абароне экалогіі планеты і выказаць занепакоенасць наступствамі змянення клімату, інфармуе БелаПАН.

У Беларусі на гадзіну згасне падсветка будынку Нацыянальнай бібліятэкі, таксама падсветкі на вялікіх будынках у абласных цэнтрах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі