Баярскі на адзін вечар прамяняў Зеніт на БАТЭ

Як паведамляе сайт клуба, каб павіншаваць футбалістаў з іх перамогамі прыедзе савецка-расійскі акцёр і спявак Міхаіл Баярскі.

Варта адзначыць, што Баярскі з'яўляецца гарачым заўзятарам пецярбургскага Зеніту, і ніколі не расстаецца з шалікам з сімволікай расійскага клуба.

Мерапрыемства пройдзе ў барысаўскім гарадскім Доме культуры, і, як адзначаюць арганізатары, яно будзе складацца з "двух таймаў". Падчас першага футбалістам уручаць узнагароды. А другі тайм мае назву "культурны" і прадугледжвае выступ Баярскага.

Прысутнічаць на імпрэзе змогуць толькі "супрацоўнікі арганізацый, якія аказалі БАТЭ найвялікшую дапамогу і падтрымку па ходзе цяперашняга сезону", і ўладальнікі адмысловых запрашэнняў.

Для астатніх прыхільнікаў барысаўскага футбола і расійскага спевака на плошчы перад Домам культуры выставяць экран, на які будзе транслявацца ўсё, што адбываецца ў зале.

Фота: news.ru.msn.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі